Ой, рэчанька - рэчанька,
Чаму ж ты няпоўная,
Люлі-люлі-люлі, чаму ж ты няпоўная?
Чаму ж ты няпоўная,
З беражком няроўная?

Люлі-люлі-люлі,
З беражком няроўная… а-а-а

А як жа мне поўнай быць,
З беражкамі роўнай плыць?
Люлі-люлі-люлі,
З беражкамі роўнай плыць
Янка конікаў паіў, Кася воду чэрпала.

Люлі-люлі-люлі,
Кася воду чэрпала.

Ой, рэчанька - рэчанька,
Чаму ж ты няпоўная,
Люлі-люлі-люлі, чаму ж ты няпоўная?
Чаму ж ты няпоўная.

Люлі-люлі-люлі,
З беражком няроўная?...

Comments