Ты незразумелая такая ў жыцці.
Ніхто не любіць, не шкадуе цябе,
І, сустракаючы штодзень у журбе,
Ты марыш толькі знайсці кагосьці.
Ты ўначы не бачыш каляровыя сны.
За маніторам ад цямна да відна,
Што і няма з кім нават выпіць віна,
Ці завітаць да каго ў госці.
Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы
Чакае ўсіх адзінокіх і хворых
Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы
Усе ў ім адразу гледачы і акцёры.
Ты сабе сяброў заводзіш толькі online
І пакідаеш ім каменты ў ЖЖ,
Але наўрад ці яны стануць бліжэй,
Наўрад ці стануць табе сябрамі.
І ў выпадковай камбінацыі слоў
На пошук ціснеш безнадзейна зусім,
Ды не шанцуе табе так, як усім,
І пуста зноў на твоім экране.
Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы
Чакае ўсіх адзінокіх і хворых
Клуб самотных сэрцаў інтэрнэт-прасторы
Усе ў ім адразу гледачы і акцёры.
# | Top 4 HURMA |
---|---|
1 | HURMA - Нашы дні |
2 | HURMA - Шукай |
3 | HURMA - Давай на раз, два, тры |
4 | HURMA - Амазонка |