У дзяцінстве чакаў цемру,
З'яўляўся хвалюючы сэнс.
Вадзіў індзейскую хэўру
У цёмны Кайкаўскі лес.
Глядзеў у глыбокi калодзеж,
Там жыў бескрылы анёл.
Шукаў чарадзея. А дзе ж ён?
Хацеў, каб на месяц адвёў.
Прыпеў:
Месяц - братка мой. Месяц мой.
Месяц - братка мой. Месяц мой.
Хаваўся ў цудоўны асiннiк,
Дзядуля шукаў з бiзуном.
Наводзiў на поўнач гадзiннiк,
Каб здацца ночы ў палон.
Вера мая - восень,
Сонца толькi ў снах.
Маiх архангелаў - восем,
Ляцяць, як птушкi на дах.
Прыпеў:
Месяц - братка мой. Месяц мой.
Месяц - братка мой. Месяц мой.
Месяц - братка мой. Месяц мой.
Месяц - братка мой. Месяц мой.
2019.11.19
2019.08.16
2018.12.10
2018.10.20
2018.10.07
2018.09.17
2018.09.11
2018.08.24
2018.08.03
2018.07.21
2018.07.08
2018.06.26
2018.06.23
2018.06.22