Чаму ж мне ня пець, 
Чаму ж не гудзець,
Калі ў маей хатачцы
Парадак ідзець,
Калі ў маей хатачцы 
Парадак ідзець.
Прыпеў:
Дык чаму ж мне ня пець,
Дык чаму ж не гудзець –
Жучка на лычку 
Жатку сцеражэць,
Жучка на лычку 
Хатку сцеражэць.
Чаму ж мне ня пець, 
Дык чаму ж не гудзець -
Парсючок пад лаўкай 
Бульбачку грызець,
Парсючок пад лаўкай 
Бульбачку грызець.
Прыпеў:
Дык чаму ж мне ня пець, 
Дык чаму ж не гудзець,
Дзіцятка ў калысцы 
Як бычок равець,
Дзіцятка ў калысцы 
Як бычок равець.
Дык чаму ж мне ня пець,
Дык чаму ж не гудзець,
Калі ў маю хатаньку 
Дожджачак ідзець,
Калі ў маю хатаньку 
Дожджачак ідзець.
Дык чаму ж мне ня пець, 
Дык чаму ж не гудзець -
Хлопчык на печы 
Прусакоў таўчэць,
Хлопчык на печы 
Прусакоў таўчэць.
Дык чаму ж мне ня пець,
Чаму ж не гудзець,
Калі ў маей хатачцы 
Парадак ідзець,
Калі ў маей хатачцы 
Парадак ідзець.
2019.05.16
2018.10.31
2018.08.25