Нашапчы мне на вуха сваю псеўда-навуку, нашапчы.
У забытым завулку нас з табою завуць да шыпшын.
Два кароткія цені, нібы сны-летуценні зімы.
Як маўклівае гета, толькі помні, што гэта не мы.
Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,
I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.
Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,
Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.
Асцярожна і ціха жыць, як дыхаць, і дыхаць, як жыць.
Хто бяжыць, не саб'ецца, толькі слухай, як сэрца дрыжыць.
Невядомае гора ўздымаецца з горных вышынь.
І да самых аблокаў ахінае аблога душы.
Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,
I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.
Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,
Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.
Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне,
I рэкі ўсе выходзяць з берагоў.
Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне,
Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў.
№ | Топ 4 HURMA |
---|---|
1 | HURMA - Нашы дні |
2 | HURMA - Клуб самотных сэрцаў |
3 | HURMA - Давай на раз, два, тры |
4 | HURMA - Амазонка |