Из альбома: Наша сила (Our Strength)

Мінулае было сапраўдным са зброяй у руках,
І кожны, хто жадаў тваё забраць сабе,
Ішоў вайной, дзе жах і кроў, нянавісць у вачах,
Дзе Перамога - сіла рук, да Роднага Любві.

Разнастайнасць – гэта выбар, параўнанне.
Прыроды Сіла нездарма зрабіла так,
Што ёсць і воўк, і змей, нянавісць і каханне.
Ваўку - ваўчына зграя. Кожнаму свой шлях.

Жывёла на смерць б'ецца, трымаючы кардоны,
І срэбрам не падкупны гонар важака.
Нашчадкам іх ня жыці ніколі у палоне.
Адгрызенаю будзе згубіцеля рука.

Здаровымі і моцнымі, шчаслівымі і вольнымі
Расці сярод Сваіх ім, і з верай у Сваё,
І ў памяці нашчадкаў застануцца героямі,
Што здолелі данесці ім свабоднае жыццё.

Цяпер багата згублена, але яшчэ ня знішчана!
І голас падсвядомасці грукоча праз вякі,
Браты мае прачнуцца з паняццем а сапраўднасці.
І цяжкі морак згіне ад Славянскай рукі.

Комментарии