З грукату бітай тары
Складаецца музыка вуліц.
Бягуць па асфальтах кентауры,
Топчуць малёваных курыц.

Болем шугае з-за шатау,
Іскры разносіць вецер.
Крывавыя кроплі гранатау
У расхрыстаным брудным пакеце.
Дахі уздымаюцца у скрусе
Вышэй па іржавых балконах.
Я да цябе дакрычуся
На злосць чыгунным драконам.

Мяне ты пачуеш праз хмары,
Працягнеш дрыготкія рукі.
Сыходзім з кіпучых абшарау,
Змінаючы дзіды і лукі.

Прыпеу:
Разам, будзем разам.
У небе будзем ляцець,
Як сонечныя анёлкі.
Разам, будзем разам.
Зорную неруш трымцець
У далонях да самага золку.

Радасныя каметы,
Прыцемкі ды туманы,
За небасхілам сакрэты
Соннага акіяну.

Адрынем тое, што была:
Падману чутныя гукі.
У гнёздах — новыя крылы.
У пёрах — новыя рукі.

Прыпеу:
Разам, будзем разам.
У небе будзем ляцець,
Пазбауленыя пакуты.
Разам, будзем разам.
Ярчэй за зоркі гарэць,
Зазнаушы адну атруту.

Comments